СЦЁРЖАНЬ, возера ў Чашніцкім р-не. Пл. 0,5 км2. Даўжыня 1,32 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 3,17 км. Пл. вадазбору 22,6 км2. У бас. р. Лукомка, за 18 км на Пд ад г. Чашнікі, каля в. Застарынне. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у канцавых частках возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. На Пн выцякае канава ў р. Лукомка.