СЦЕРЖАНЬ, возера ў Чашніцкім р-не. Пл. 1,68 км2. Найбольшая глыбіня 1,8 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 1,42 км. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб′-ём вады 1,01 млн. м3. У бас. р. Лукомка, за 18 км на ра), за 15 км на У ад г. Чашнікі, сярод нізіннага балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асакой, хмызняком. Амаль уся плошча дна выслана сапрапелем. Вада празрыстая да дна. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.