СТАЯЧАЕ ВОЗЕРА, у Чачэрскім р-не. Пл. 0,42 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 5,25 км2. У бас. р. Сож, за 5 км на Пд ад г. Чачэрск, каля в. Сярэднія Малынічы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на 3 да 10 м, на У 16—18 м), разараныя. Берагі вышынёй да 0,5 м. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае.