СТРАДНАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,94 км2. Найбольшая глыбіня 1,1 м. Даўжыня 1,44 км. Найбольшая шырыня 1,12 км. Даўжыня берагавой лініі 4,53 км. Аб&prime-ём вады 0,6 млн. м3. Пл. вадазбору 16,8 км2. У бас. р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Страднае. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Берагі нізкія, месцамі тарфяныя. Пойма шырынёй 50&mdash-300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно каля паўднёвага і ўсходняга берагоў да глыбіні 0,5 м выслана пяском і ілам, астатняя частка &mdash- сапрапелем. Поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шырынёй да 75 м, пашырана да глыбіні 0,5 м. На ПдЗ упадае р. Балгач, на ПнУ выцякае р. Трудніца.