СТРЭЧНА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,52 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 1 км, Найбольшая шырыня 0,83 км. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб&prime-ём вады 1,2 млн. м3. Пл. вадазбору 2,19 км2. У бас. р. Дзісна, за 34 км на ПдУ ад г. Міёры, за 1,5 км на 3 ад в. Балаі, на вярховым балоце Стрэчна. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,4&mdash-0,5 м, параслі асакой. Адразу каля берага глыбіня вады 1 м. Дно выслана торфам. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (25 мг/л) і кіслай рэакцыяй. Амаль не зарастае, у цэнтры і залівах асобныя экземпляры гарлачыка жоўтага.