СУДАБЛЕ, Судабля, Судабль, возера ў Смалявіцкім р-не. Пл. 1,52 км2. Найбольшая глыбіня 0,6 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Аб′-ём вады 0,66 млн. м3. Пл. вадазбору 22 км2. У бас. р. Пліса, за 20 км на У ад г. Смалявічы, за 4 км на ПдУ ад г. Жодзіна. Схілы катлавіны невыразныя, тарфяныя. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно выслана сапрапелем (здабываецца на ўгнаенне і для лекавых мэт). Зімой возера прамярзае да дна. Поўнасцю зарастае.