СУМАЎКА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 1,63 км2. Найбольшая глыбіня 29,9 м. Даўжыня 2,38 км. Найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Аб&prime-ём вады 11,1 млн, м . Пл. вадазбору 14,4 км2. У бас. р. Вята, за 8 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Гентава. Катлавіна складаецца з 2 плёсаў &mdash- глыбакаводнага заходняга Гоўцы і ўсходняга Сумаўка (глыбіня 15,8 м). Схілы катлавіны вышынёй 1&mdash-5 м, на Пд і ПдЗ разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбакаводная частка выслана ілам. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 15 м. На У упадае ручай з возера без назвы, на 3 выцякае ручай у воз. Сярэднік.