СУШЫНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,01 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 1,42 км. Найбольшая шырыня 1 км. Аб′-ём вады 4,23 млн. м3. Пл. вадазбору 16,6 км2. У бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк, каля в. Падазер′-е. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м, разараныя, на вышыні 0,5—1,2 м тэраса. На Пн, ПнУ і Пд да возера прымыкае балота. Берагі нізкія, параслі воднабалотнай расліннасцю. На ПнУ і Пд забалочаная пойма шырынёй да 100 м, парослая хмызняком. Дно выслана пяском (да глыбіні 2 м) і ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 10 м, пашырана да глыбіні 2,5—3,5 м. Злучана пратокамі з воз. Жураўна і р. Нача. 3 возера выцякае Будзькоўшчынскі канал.