СВІДНА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,97 км2. Найбольшая глыбіня 11,6 м. Даўжыня 1,45 км. Найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Аб&prime-ём вады 5,89 млн. м3. Пл. вадазбору 8,43 км2. У бас. р. Галбіца, за 25 км на У ад г. Паставы, каля в. Дунілавічы. Схілы катлавіны вышынёй 4&mdash-6 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ сплавінныя, на У і 3 вышынёй 0,5&mdash-0,8 м, абразійныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 10&mdash-200 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 3&mdash-5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам. Шырыня паласы расліннасці 50&mdash- 75 м, пашырана да глыбіні 3&mdash-3,5 м. На ПдЗ выцякае ручай у р. Заражанка.