СВІРНІШЧА, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 0,38 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 2,39 км. Аб&prime-ём вады 0,71 млн. м3. Пл. вадазбору 10 км2. У бас. р. Страча, за 36 км на 3 ад г.п. Мядзел, каля в. Навасёлкі. Схілы катлавіны&prime-вышынёй 4&mdash-5 м (на 3 і ПдЗ да 20 м), параслі хмызняком, на 3 і У разараныя. Берагі сплавінныя, на У зліваюцца са схіламі. Дно выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.