СВІТКА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,23 км2. Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 23,5 км2. У бас. р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы, каля в. Сіманькі. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на ПдЗ да 13 м, часткова разараныя. Злучана ручаём з воз. Світа, на Пн выцякае р. Спорыца.