СВЯТОЕ ВОЗЕРА, у Касцюковіцкім р-не. Пл. 0,26 км2. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Пл. вадазбору 5,25 км2. У бас. р. Беседзь, за 24 км на ПдЗ ад г. Касцюковічы, за 0,5 км на Пн ад в. Зарэчча. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лесам, на Пд вышынёй да 10 м, разараныя. У паўднёвай частцы возера заліў. Больш за 40 % пл. дна выслана сапрапелем.