Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Святцо

Святцо

Святцо

СВЯТЦА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 4,1 м. Даўжыня 0,74 км. Найбольшая шырыня 0,59 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб&prime-ём вады 0,76 млн. м3. Пл. вадазбору 4,1 км2. У бас. р. Друйка, на паўночнай ускраіне г. Браслаў. Схілы катлавіны на Пн нізкія, пад забудовамі, часткова разараныя, месцамі змяняюцца балотамі, на Пд камавыя ўзгоркі вышынёй да 15 м. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, на Пд вышынёй да 0,5 м. Пойма шырынёй 5&mdash-70 м. Дно выслана сапрапелем, вузкая прыбярэжная частка (акрамя 3) пясчаная. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 3&mdash-15 м, пашырана да глыбіні 1 м. На 3 выцякае ручай у воз. Бярэжа.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта