Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Тартак

Тартак

Тартак

ТАРТАК, Лучыла, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,54 км2. Найбольшая глыбіня 11,4 м. Даўжыня 1,76 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Аб&prime-ём вады 2,5 млн. м3. Пл. вадазбору 116 км2, У бас. р. Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы, за 1,5 км на Пд ад в. Царкавішча. Схілы катлавіны вышынёй 6&mdash-9 м (на ПдУ 10&mdash-15 м), пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі пад хмызняком, забалочаныя. На ПнУ і ПдЗ пойма шырынёй 100&mdash-150 м, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. На Пн востраў пл. 0,1 га. Уздоўж берагоў да глыбіні 1,7 м вузкая паласа надводнай расліннасці, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 3 м. Ракой Ушача злучана з азёрамі Мурагі (на ПдЗ) і Царкавішча (на ПнУ).

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта