ЦЁСТА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 5,35 км . Найбольшая глыбіня 11,7 м. Даўжыня 6,25 км. Найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 21,4 км. Аб′-ём вады 21,8 млн. м3, Пл. вадазбору 426 км2. У бас. р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Сяло. Схілы катлавіны невысокія, разараныя, на У і Пд забалочаныя, на 3, ПнЗ і ПдУ вышынёй да 8 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, ва ўсходнім заліве сплавінныя. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае, у паўночна-ўсходняй частцы сапрапелістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,4 м. У паўночна-ўсходнім і паўднёвым залівах расце рэдкі ахоўны від — вадзяны арэх. Упадаюць 6 ручаёў і р. Марысіна.