ЦАРКАВІШЧА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 1,61 км2. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Даўжыня 3,27 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб′-ём вады 1,64 млн. м3. Пл. вадазбору 6,6 км2. У бас. р. Бярозаўка, за 18 км на ПнЗ ад г. Глыбокае, каля в. Мосар. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на ПдЗ і ПнУ 5—8 м), разараныя, невялікія ўчасткі пад лесам і хмызняком. На У і 3 тэраса вышынёй 0,4— 0,6 м. Берагі нізкія, часткова на Пд і Пн сплавінныя. Пойма забалочаная. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадае болын за 10 меліярацыйных канаў.