ЦНО, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,57 км2. Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,85 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб′-ём вады 0,74 млн. м3. Пл. вадазбору 452 км2. У бас. р. Друйка (цячэ праз возера), за 1,5 км на У ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 6— 10 м, у ніжняй частцы разараныя, у верхняй занятыя сухадольным лугам і лесам. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, пры ўпадзенні Друйкі — заіленыя пяскі. Востраў пл. 0,011 км2. Моцна зарастае. Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.