ТУМСКАЕ ВОЗЕРА, у Астравецкім р-не. Пл. 0,86 км2. Найбольшая глыбіня 9,2 м. Даўжыня 3,22 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 7,6 км. Аб&prime-ём вады 4,16 млн. м3. Пл. вадазбору 172 км2. У бас. р. Сарачанка (выцякае з возера), за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец, каля в. Тумкі. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 3&mdash-7 м, разараныя, на ПдУ і ПнЗ вышынёй 10&mdash-18 м, параслі лесам. Берагі нізкія, участкамі на У, Пн і 3 зліваюцца са схіламі, на Пн і ПнУ пад хмызняком. Мелкаваддзе пясчанае, глыбей за 2 м дно сапрапелістае. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,2&mdash-2,7 м. Злучана пратокай з воз. Каймін, упадае ручай з воз. Галодна.