ТУРОЎЛЯ, Тураўля, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,9 км2. Найбольшая глыбіня 0,8 м. Даўжыня 3,2 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км, Аб′-ём вады 0,25 млн. м3. Пл. вадазбору 803 км2. У бас. р. Тураўлянка (выцякае з возера), за 16 км на Пд ад Полацка, каля в. Емяльянікі. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м (на ПнУ 7—9 м), пераважна пад хваёвым лесам, на Пн месцамі разараныя, амаль на ўсім працягу вылучаецца абразійны ўступ вышынёй 3—6 м над узроўнем возера. Берагі высокія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае, вузкая паласа ўздоўж берага выслана апясчавеным ілам. Зарастае. Упадае пратока з воз. Суя і ручай.