УХВІШЧА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,57 км2. Найбольшая глыбіня 23,5 м. Даўжыня 2,64 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Аб′-ём вады 3,86 млн. м3. Пл. вадазбору 24,4 км2, У бас. р. Альзініца, за 32 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Ухвішча. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на ПдУ 14—15 м, месцамі да 18 м, пясчаныя), пад лесам, на Пн, ПнУ і ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, на У і ПдУ зліваюцца са схіламі, парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае і ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 4,9 м. Злучана пратокай з воз. Жадунь, упадаюць 4 ручаі, у т. л. з воз. Мярэдзеж, выцякае ручай у р. Альзініца.