Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Урода

Урода

УРАДА, Урода, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 1,52 км2. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Даўжыня 3,4 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб′-ём вады 5,96 млн. м3. Пл. вадазбору 9,95 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Заслаўкі. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 2— 5 м (на ПнУ, У і 3 месцамі да 20 м), пераважна разараныя. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Дно выслана гліністым ілам, уздоўж берага заіленым пяском. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дзіва. Злучана 2 пратокамі з азёрамі без назвы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта