УСОМЛЯ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 2,03 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 1,7 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб′-ём вады 3,9 млн. м3. Пл. вадазбору 8,6 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 14 км на ПдЗ ад Полацка, на У ад в. Усомля. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м (на ПнЗ 5 м), разараныя, на Пд, ПдЗ і ПдУ пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на У і Пд сплавінныя, на ПнЗ і ПдУ абразійныя. Дно да глыбіні 1,3—2 м пясчанае, месцамі ілістае, ніжэй сапрапелістае. Невялікі востраў пл. 0,003 км2. Зарастае да глыбіні 1,4 м. Выцякае ручай у воз. Канашы.