ВІДЗСКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,97 км2. Найбольшая глыбіня 20,5 м. Даўжыня 4,07 км. Найбольшая шырыня 0,54 км. Аб′-ём вады 5,11 млн. м3. Пл. вадазбору 4,5 км2. У бас. р. Дрысвята, за 34 км на ПдЗ ад г. Браслаў, за 1 км ад г.п. Відзы, каля в. Балікі. Схілы катлавіны вышынёй болып за 20 м, у паўднёвай частцы стромкі абразійны схіл. Катлавіна складзена з 3 плёсаў — мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літараллю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з востравам (пл. 0,4 га) і меллю. Болынасць берагоў зліваецца са схіламі, у асобных месцах пойма шырынёй да 10 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — ілы. Возера злучана пратокай з воз. Сэклы.