ВАЛЬКОЎСКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Расонскага р-на і Пскоўскай вобл. РСФСР. Пл. 2,43 км2. Найбольшая глыбіня 11,6 м. Даўжыня 4,05 км. Найбольшая шырыня 1,12 км, Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Аб′-ём вады 15,06 млн. м3. Пл. вадазбору 209 км2. У бас. р. Чарапяціца (працякае праз возера), за 8 км на ПнЗ ад г.п. Расоны, за 1,5 км на Пн ад в. Глоты. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, на ПдУ 10—15 м, пад лесам, на 3 разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Ложа плоскае, выслана ілам і сапрапелем.