ВОРАНЬ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,37 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 1,29 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 2,74 км. Аб′-ём вады 0,72 млн. м3. Пл. вадазбору 22,7 км2. У бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Клетаў Двор. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на Пн сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі. 1 востраў пл. 1 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 2 м, займае 45 % пл. возера. Злучана пратокай з воз. Асінаўка, на Пд упадае ручай з воз. Кацілава.