ВАРОНІЧЫ, Варонеч, возера ў Полацкім р-не. Пл. 1,18 км2. Найбольшая глыбіня 5,9 м. Даўжыня 4,9 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 13,1 км. Аб′-ём вады 2,8 млн. м3. Пл. вадазбору 793 км2. У бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 16 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Варонічы. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м (заходнія і паўднёва-заходнія 10—18 м), на У і 3 разараныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У месцамі высокія, зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя (шырыня сплавіны 5—15 м). 2 астравы ў паўночнай і цэнтральнай частках, Болып за 60 % пл. возера зарастае, шырыня паласы расліннасці 15—150 м да глыбіні 3— 3,4 м.