ВЫГАДА, возера ў Глускім р-не. Пл. 0,78 км2. Найбольшая глыбіня 0,5 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. У бас. р. Зарудзеча, за 7 км на 3 ад г.п. Глуск, на нізінным балоце Выгада. Берагі нізкія. Моцна зарастае, дно выслана сапрапелем. Летам амаль перасыхае.