Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Высокое

Высокое

Высокое

ВЫСОКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 1,42 км2. Найбольшая глыбіня 8,9 м. Даўжыня 3,52 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 9,45 км. Аб&prime-ём вады 5,18 млн. м3. Пл. вадазбору 845 км2. У бас. р. Дрысвята (працякае праз возера), за 26 км на ПдЗ ад г. Браслаў, на Пн ад в. Богіна. Схілы катлавіны вышынёй 9&mdash-15 м, разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагі нізкія (0,1 м), пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелямі), выслана пяском, ілам, глінай. 3 астравы агульнай пл. 0,03 км2. Шырыня паласы расліннасці ўздоўж берагоў 5&mdash-30 м да глыбіні 3 м.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта