ЯМНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,92 км2. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 1,56 км. Найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,95 км. Аб&prime-ём вады 2,15 млн. м3. Пл. вадазбору 13,4 км2, У бас. р. Дрыса, за 27 км на ПнУ ад г.п. Расоны, на 3 км на ПнЗ ад в. Шарстова. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на ПнУ да 12 м), параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м, зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у воз. Усвеча.