Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Яново

Яново

ЯНОВА, Янаўскае возера, у Полацкім р-не, на мяжы з Ушацкім р-нам. Пл. 7,7 км2. Найбольшая глыбіня 14 м. Даўжыня 6,5 км. Найбольшая шырыня 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі 25 км. Аб′-ём вады 41,8 млн. м3. Пл. вадазбору 721 км2. У бас. р. Дзіва (упадае ў возера), за 23 км на Пд ад Полацка, за 3 км на ПдУ ад в. Гомель. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам, часткова разараныя. На Пн і Пд тэраса вышынёй 2 м. Берагі вышынёй да 1 м, пясчаныя, месцамі завалуненыя, на У нізкія. На Пд да возера прымыкае забалочаная нізіна. Мелкаводдзе шырынёй да 10 м, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Шырыня паласы зарастання 25—200 м. Упадаюць 2 ручаі, ракой Туржэц злучана з воз. Зашчаты.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта