ЯСНА, Я з н а, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,73 км2. Найбольшая глыбіня 9,7 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб′-ём вады 3,19 млн. м3. Пл. вадазбору 35,3 км2. У бас. р. Ушача, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы, каля в. Пад′-язна. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, месцамі разараныя. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная і ілістая, глыбакаводная сапрапелістая, мае некалькі ўпадзін. Найболыныя глыбіні ў паўночнаўсходнім плёсе. У паўднёва-заходнім плёсе востраў пл. 1 га. Слаба зарастае, шырыня паласы зарастання да 60 м. Злучана ручаямі з азёрамі Белае і Малая Бароніца.