ЗАБЕЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, Вялікае 3абеліна, возера ў Бешанковіцкім р-не. Пд. 0,16 км2. Найбольшая глыбіня 5,4 м. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 6,7 км2. У бас. р. Ула, за 22 км на 3 ад г.п. Бешанковічы, каля в. Забелле. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, пераважна разараныя, на Пд часткова пад хмызняком.