ЗАДНЯЕ ВОЗЕРА, Галбея Паўднёвая, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,36 км2. Даўжыня 1,65 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. У бас. р. Галбіца (працякае праз возера), за 5 км на Пн ад г. Паставы, каля в. Гута. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, на 3 і ПнУ разараныя, на ПдЗ пад лесам. На 3 упадае ручай Цімара.