ЗАДРАЧАНСКАЕ ВОЗЕРА, 3адрач, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,77 км2. Найбольшая глыбіня 6,4 м. Даўжыня 1,97 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб′-ём вады 3,07 млн. м3. Пл. вадазбору 36,6 км2. У бас. р. Ловаць (працякае праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Задрачча. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на У і ПнУ да 30 м), на Пд і ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі тарфяністыя. Пойма шырынёй 5—70 м. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей — ілістае. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 25 м, пашырана да глыбіні 2,2 м.