ЗАГОРНАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,36 км2. Найбольшая глыбіня 6,7 м. Даўжыня 1,49 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Аб&prime-ём вады 1,15 млн. м3. Пл. вадазбору 2,9 км2. У бас. р. Дрысвята (звязана з возерам ручаём), за 27 км на ПдЗ ад г. Бра-слаў, каля в. Хвасты. Схілы катлавіны вышынёй 3&mdash-5 м, разараныя. Берагі вышынёй 0,1&mdash-0,3 м, пясчаныя, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м.