ЗАМОШША, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,13 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,22 км, Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 2,5 км2. У бас. р. Лучоса, за 17 км на Пд ад Віцебска, каля в. Зазыбы 2-я. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, пераважна разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Злучана ручаём з Лучосай.