ЗААЗЁР′-Е, Заазерская возера, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,11 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км. Пл. вадазбору 3,25 км2. У бас. р. Чарнагосціна, за 21 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, каля в. Вялікія Паўлавічы. Схілы катлавіны разараныя, пад агародамі, на Пд — хмызняк.