Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Озера Беларуси -> Зароново

Зароново

Зароново

ЗАРОНАВА, Заронаўскае возера, на мяжы Віцебскага і Шумілінскага р-наў. Пл. 3,61 км2. Найбольшая глыбіня 13,5 м. Даўжыня 7,6 км, Найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 21,3 км. Аб&prime-ём вады 23,11 млн. м3. Пл. вадазбору 147 км2. У бас. р. Шэвінка, за 12 км на У ад г.п. Шуміліна, каля в. Заронава Віцебскага р-на. Схілы катлавіны вышынёй 10&mdash-17 м (на 3 5&mdash-10 м), разараныя, часткова пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі супадаюць са схіламі, у залівах на 3 і У сплавінныя. Падводная частка катлавіны падзяляецца на некалькі замкнёных глыбакаводных плёсаў. На ПдУ 5 астравоў агульнай пл. 3 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, уздоўж паўночных берагоў пясчана-галечнае з валунамі. Глыбакаводная зона ілістая. Упадаюць 10 ручаёў, у т. л. з воз. Княжно- на 3 Выцякае р. Заронаўка. Зарастае да глыбіні 2&mdash-3 м.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -
 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта