ЖОДЗЕНЬ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,5 км2. Даўжыня 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Пл. вадазбору 62,3 км2. У бас. р. Свіна, за 32 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Ноўка. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам і хмызняком, на У разараныя. Праз возера працякае р. Копань, на Пд упадае ручай з воз. Соміна.