ЗОЛВА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,31 км2. Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,67 км. Найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Аб&prime-ём вады 1,09 млн. м3. Пл. вадазбору 15,3 км2. У бас. р. Дружнянка (злучана ручаём з возерам), за 13 км на Пд ад г. Браслаў, за 1,5 км на Пн ад в. Замошша. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-5 м, на Пд не выражаны, парослыя лесам і хмызняком. Берагі пад хмызняком, на Пн сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей &mdash- сапрапелі. Злучана ручаём з воз. Шылава. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 10&mdash-85 м да глыбіні 2,7 м.