ЗУБРАЎКА, Зубраўскае возера, у Шчучынскім р-не. Пл. 0,1 км2. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км. У бас. р. Котра, за 33 км на ПнЗ ад г. Шчучын, каля вусця р. Нявіша. Схілы катлавіны вышынёй 2&mdash-5 м, пад лесам і хмызняком, на У разараныя. Выцякае ручай у р. Котра, упадае меліярацыйны канал.