ЗВАНЕЦ, возера ў Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Вужыца, за 30 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, за 4,5 км на ПнУ ад в. Стралкі, сярод меліяраванага балота. Праз сістэму меліярацыйных каналаў злучана з р. Вужыца.