ЗВОНЬ, Званское возера, ва Ушацкім р-не. Пл. 1,46 км2. Найбольшая глыбіня 17,9 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 1,14 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб&prime-ём вады 8,78 млн. м3. У бас. р. Ушача, за 12 км на Пд ад г.п. Ушачы, каля в. Звонь. Схілы катлавіны вышынёй да 5&mdash-9 м (на ПнУ 20&mdash-25 м), пераважна разараныя, на Пд і 3 парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, часткова пад хмызняком. Дно да глыбіні 3,5&mdash-4 м пясчанае, ніжэй &mdash- ілістае. Шырыня прыбярэжнай паласы зарастання да 35 м. 3 астравы агульнай пл. 4,2 га. На Пд упадае р. Зуйніца, на Пн выцякае ручай у воз. Вялікая Існа. Адзначаны пасяленні баброў. Уваходзіць у зону адпачынку курорта Ушачы.