Плещеницкое Подводная охота в Минске и Беларуси. Цены и каталог снаряжения для охоты под водой: гидрокостюмы, ласты, ружья...
Главная страница -> Архивные документы за 2013 год -> Водохранилища РБ -> Плещеницкое

Плещеницкое


Плещеницкое

ПЛЕШЧАНІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, Войкаўскае вадасховішча, у Лагойскім р-не. Пл. 2,04 км2. Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб&prime-ём вады 5,1 млн. м3. Пл. вадазбору 232 км2. На р. Дзвінаса (34 км ад вусця), за 24 км на Пн ад г.п. Лагойск, каля заходняй ускраіны г.п. Плешчаніцы. Створана ў 1960 для рэгулявання рачнога сцёку, рэкрэацыі і спартыўных мерапрыемстваў. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (1,5&mdash- 3 м). Дно выслана ілам, на мелкаводдзі пяском. Сярэднегадавое ваганне ўзроўню 50 см. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 40&mdash-50 см) трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Інтэнсіўна зарастае, асабліва ў верхняй частцы і ў заліве.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 

Создание сайта