Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Ала

Ала

Ала, рака ў Магілёўскай і Гомельскай абл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра).
Даўжыня 100км.
Пл. вадазбору 1230 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с
Агульнае падзенне 40 м.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4%.
Пачынаецца за 1,2 км на 3 ад в. Віленка Кіраўскага р-на, працякае па Бабруйскім і Жлобінскім р-нах, вусце за 2 км на Пн ад в. Чыркавічы Светлагорскага р-на. Верхняе цячэнне на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, ніжняе &mdash- на Прыдняпроўскай нізіне. Асноўныя прытокі: Рылейка, Беліца, ручай Любіца (справа), Вялікая Вязанка (злева). У ніжнім цячэнні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца. Даліна пераважна трапецападобная, на асобных участках невыразная, шырынёй 0,8&mdash-1 км, каля в. Сцяпы Жлобінскага р-на &mdash- да 3 км. Пойма ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэднім цячэнні 0,5&mdash- 0,6 км, ніжэй &mdash- 1 &mdash- 1,5 км. Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у ніжнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 8&mdash-10 м, на астатнім працягу 12&mdash-20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1&mdash- 3 м, задзернаваныя, у ніжнім цячэнні нізкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м. На рацэ размешчаны г. Кіраўск- санаторый СВК «-Рассвет»- імя К.П.Арлоўскага- каля вёсак Мышкавічы, Вілы, Валасо-вічы Кіраўскага р-на &mdash- плаціны і сажалкі (пл. адпаведна 52, 27 і 32 га). У пойме каля в. Міхалёва Бабруйскага р-на наліўная сажалка (пл. 14,5 га). У нізоўі ландшафтны заказнік Выдрыца.

Источник: Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта