Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Бася

Бася

БАСЯ, рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўжыня 104 км. Пл. вадазбору 955 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м3/с Агульнае падзенне 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 %. Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне в. Анціпенкі Дубровенскага р-на, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім р-нах. Асноўныя прытокі: Лімна, Аўчоса, Руза (справа), Паўна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева). Даліна скрынкападобная, шырынёй 300&mdash-500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў- яе шырыня 150&mdash-300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае- шырыня ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10&mdash-15 м. Берагі стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5 м, найбольшая 3 м (1933 г.). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. На рацэ за 3 км вышэй вусця г. Чавусы. У басейне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км, 295 км адкрытай меліярацыйнай сеткі.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта