БЕЛІЦА, рака ў Бабруйскім р-не, правы прыток Алы (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 126 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца за 1,2 км на ПнУ ад в. Беларусь, вусце паміж вёскамі Мікулічы і Туркі. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.