Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Березина (бассейн реки Неман)

река Березина (бассейн реки Неман)

БЯРЭЗІНА, Заходняя Бярэзіна, рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях, правы прыток Нёмана. Даўжыня 226 км. Пл. вадазбору 4 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м3/с. Агульнае падзенне 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца каля в. Бортнікі Маладзечанскага р-на на вышыні 300 м, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім р-нах. Асноўныя прытокі: Краўлянка, Алынанка, Чарніца, Чапунька (справа), Іслач, Волка (злева). Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй в. Гародзькі 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2 — 0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка, у ніжнім — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Мясцовае суднаходства ад в. Бакшты (за 45 км ад вусця) у перыяд высокай вады. У сярэднім цячэнні ракі Сакаўшчынскае вадасховішча, у маляўнічай мясціне (12 км на Пн ад Маладзечна) зона адпачынку Барок. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта