БЯРОЗКА, Бярэзка, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 26,7 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,6 %. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Хорашава, цячэ праз воз. Чарэшлі, упадае ў Нёман за 3 км ніжэй возера. На працягу 9,1 км каналізаваная: ад в. Вераскава да воз. Чарэшлі (6 км) і ад возера да вусця (3,1 км).