БЯРОЗАЎКА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, левы прыток Ужыцы (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 52 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %. Пачынаецца на ПнУ ад в. Каменка, упадае ва Ужыцу за 2 км ад в. Леснікова. У верхнім цячэнні рэчышча на працягу 2,5 км каналізаванае.